Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 чэрвеня 2016, 13:38
Аляксандр Сабодзін

Дэнамінацыя сведчыць аб упэўненасці эканамічных улад

Аляксандр Сабодзін
Дырэктар ТАА "Альпары Еўразія"

Правядзенне дэнамінацыі сведчыць аб высокай ступені ўпэўненасці эканамічных улад у тым, што вяртання да моцнай дэвальвацыі беларускага рубля не будзе. Такое меркаванне выказаў 30 чэрвеня ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар ТАА "Альпары Еўразія" Аляксандр Сабодзін.

"Сам факт, што ўлады вырашылі правесці дэнамінацыю, сведчыць аб высокай ступені ўпэўненасці эканамічных улад у тым, што вяртання да моцнай інфляцыі, моцнай дэвальвацыі беларускага рубля, з якой мы сутыкаліся ў мінулым, хутчэй за ўсё, не будзе. У адваротным выпадку, калі б урадам такія рызыкі разглядаліся як высокія, сэнсу праводзіць дэнамінацыю цяпер не было б", - растлумачыў свой пункт гледжання Аляксандр Сабодзін.

Пры гэтым сама па сабе дэнамінацыя наўрад ці зможа рэзка павысіць папулярнасць беларускага рубля, значна павялічыць долю беларускіх рублёў у зберажэннях насельніцтва, звярнуў увагу ён. "Трэба ўвесь час праводзіць работу над устойлівасцю беларускай валюты. Калі ўдасца доўгі час захоўваць нізкую валацільнасць замежных валют і інфляцыю, што паступова зніжаецца, толькі тады і такім чынам рубель зможа атрымаць давер насельніцтва", - падкрэсліў аналітык.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі