Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 мая 2018, 15:17
Мікалай Шарснёў

Дата 9 мая навечна ўпісана ў гераічны летапіс Радзімы як сімвал мужнасці

Мікалай Шарснёў

Дата 9 мая навечна ўпісана ў гераічны летапіс Радзімы як сімвал мужнасці. Аб гэтым заявіў у Віцебску на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, старшыня аблвыканкама Мікалай Шартснёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы адзначаем знамянальны і ўрачысты дзень, які стаў адным з самых вялікіх і свяшчэнных свят нашай Айчыны - Дзень Перамогі. Гэта дата навечна ўпісана ў гераічны летапіс нашай Радзімы як сімвал мужнасці, стойкасці, велічы і трыумфу савецкага салдата, які вызваляў свет ад гітлераўскага нацызму. І колькі б гадоў ні мінула, бяспрыкладны подзвіг воінаў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, усіх, хто мужна і стойка змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай дзяржавы, ніколі не будзе забыты", - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў.

Кіраўнік вобласці акцэнтаваў увагу на тым, што важкі ўклад у Перамогу над фашызмам унеслі ўраджэнцы Віцебшчыны. Больш за 120 тыс. яе сыноў і дачок ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, больш за 100 тыс. чалавек - у 60 партызанскіх атрадах і злучэннях, у групах самаабароны і апалчэння, партыйна-камсамольскім падполлі. Подзвігі 127 землякоў адзначаны званнем Героя Савецкага Саюза.

Разгром нацызму з'яўляецца вялікім святам вызвалення ад трагедыі, смерці, разбурэнняў, днём урачыстасці народа, які перамог вераломнага і бязлітаснага ворага і паставіў пераможную кропку ў самай кровапралітнай вайне, перакананы Мікалай Шарстнёў. "Мы схіляемся перад усімі, хто стаяў за кожную вуліцу, дом, кожны рубеж Айчыны, хто загінуў у бязлітасных баях, быў закатаваны ў канцлагерах, палоне, акупацыі", - сказаў ён.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - галоўныя героі гэтага вялікага дня. Паколькі і ў пасляваенныя гады дзякуючы ім за кароткі тэрмін адраджаліся заводы і фабрыкі, арганізоўваліся сельскагаспадарчыя кааператывы, узводзіліся прадпрыемствы, будаваліся бальніцы, школы, ВНУ, бібліятэкі, тэатры і музеі, спартыўныя збудаванні. "Але жыццё імклівае, скарацечнае і, на жаль, з кожным годам усё менш застаецца сярод нас жывых сведак тых страшных дзён", - адзначыў губернатар. Сёння ў вобласці пражываюць 1 тыс. 184 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. З пачуццём глыбокай удзячнасці ўлада робіць усё магчымае, каб яны жылі спакойна і ў дастатку.

"Вашы глыбокія, самаадданыя адносіны да жыцця пераварочваюць душу. Вера ў сваю краіну, любоў да Айчыны - галоўныя каштоўнасці. Яны яднаюць і з'яўляюцца нашым духоўным стрыжнем, цэментуючай маральнай апорай", - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў, пажадаўшы ветэранам заставацца актыўнымі і дзейнымі.

Каля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебскай вобласці на плошчы Перамогі іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання. Урачыстае ўскладанне кветак і вянкоў адкрыла святкаванне 73-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Віцебску, пасля чаго адбыўся мітынг, праходжанне воінскіх падраздзяленняў і прадстаўнікоў сілавых структур. Прагучалі песні ваеннай тэматыкі, моладзь паказала сваё майстэрства ў танцах і пад гукі кампазіцыі "Жураўлі" выпусціла ў неба паветраныя шары з прымацаванымі папяровымі жураўлямі з імёнамі герояў-вызваліцеляў Віцебшчыны.

На плошчы Перамогі і вакол яе на працягу дня, 9 мая, жыхароў і гасцей Віцебска чакае святочны калейдаскоп гулянняў, у тым ліку канцэрт на плошчы Перамогі, выступленні творчых калектываў на канцэртных пляцоўках горада, дэманстрацыя абмундзіравання і уніформы салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі ваенных гадоў, выступленні духавых аркестраў, спартыўныя спаборніцтвы, тэматычныя выстаўкі і розныя патрыятычныя акцыі. Фінальным мерапрыемствам дня стане святочны салют, які адбудзецца на плошчы Перамогі ў 23.00.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі