Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
12 кастрычніка 2016, 12:28
Уладзімір Патупчык

Дамоўленасці з Расіяй наконт газу дапамогуць зніжаць тарыфы для рэальнага сектара эканомікі

Уладзімір Патупчык

Дамоўленасці з Расіяй наконт газу дапамогуць у далейшым зніжаць тарыфы для рэальнага сектара эканомікі, паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык на пленарным пасяджэнні Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр звярнуў увагу, што сумесна з Расіяй праведзена вялікая работа, звязаная з устанаўленнем цэн на газ. "З улікам прынятага рашэння і падпісанага пратакола адкрываюцца добрыя перспектывы па далейшым зніжэнні затрат і тарыфаў для рэальнага сектара эканомікі. Гэту работу мы далей будзем паслядоўна праводзіць", - адзначыў ён.

Паводле разлікаў Мінэнерга, пры кошце газу $117 за 1 тыс. куб.м можна забяспечыць прымальныя тарыфы для рэальнага сектара эканомікі пры захаванні гранічна нізкіх тарыфаў на цеплавую і электрычную энергію для насельніцтва. "Пры гэтым $117 за 1 тыс. куб.м - гэта ў 2 разы вышэй, чым цана газу для расійскіх энергетыкаў. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас вялікі запас трываласці, і перавагі беларускай энергасістэмы выкарыстоўваюцца для таго, каб забяспечыць прымальныя тарыфы для рэальнага сектара і гранічна нізкія тарыфы для насельніцтва", - канстатаваў Уладзімір Патупчык.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі