Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 лютага 2018, 15:37
Юрый Бондар

Турызм можа стаць крыніцай развіцця культурнага патэнцыялу краіны

Юрый Бондар

Турызм можа стаць крыніцай развіцця культурнага патэнцыялу краіны. Такое меркаванне выказаў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, у пытанні выкарыстання турыстычнага патэнцыялу гістарычных культурных мясцін ёсць нямала прабелаў. І тут трэба арыентавацца на суседзяў з Еўропы, дзе культурны турызм - істотная крыніца даходаў і крыніца развіцця культурнага патэнцыялу краіны. Юрый Бондар расказаў, што з Міністэрствам спорту і турызму ўжо вяліся перагаворы па праграме сумесных дзеянняў. У 2017 годзе Мінкультуры накіравала прапанову аб уключэнні ў Дзяржаўны кадастр турыстычных рэсурсаў 13 значных аб'ектаў, размешчаных у раёнах, у тым ліку філіял "Мікалаеўшчына" літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, які аб'ядноўвае чатыры сядзібы: Смольня, Акінчыцы, Альбуць і Ласток Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Плануецца таксама сканцэнтравацца на стварэнні кластараў.

Разам з тым, лічыць міністр, нельга сцвярджаць, што турыстычны патэнцыял аб'ектаў спадчыны не выкарыстоўваецца. Трапіць у музеі, комплексы, замкі можа любы жадаючы, і штогадовае павелічэнне колькасці турыстаў сведчыць аб узрастаючай цікавасці да культурнай спадчыны. Недапрацоўкі з лагістыкай і транспартным забеспячэннем ёсць, і гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца з профільным міністэрствам і мясцовымі органамі, сказаў Юрый Бондар.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі