Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
17 ліпеня 2018, 15:39
Ігар Бузоўскі

Беларусы не страцілі разумення сацыяльнай значнасці кнігі

Ігар Бузоўскі
Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Беларусы не страцілі разумення сацыяльнай значнасці кнігі. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі 17 ліпеня на адкрыцці ў Віцебску кніжнага магазіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З'яўленне новых кніжных магазінаў у розных рэгіёнах краіны вельмі значна ў маштабах рэспублікі. Гэта тэндэнцыя сведчыць аб тым, што мы не страцілі разумення сацыяльнай значнасці кнігі, яе ролі ў нашым жыцці і выхаванні падрастаючых пакаленняў. Пакуль грамадства звяртае ўвагу на кнігу, яно духоўна жывое і развіваецца, бо менавіта кніга сімвалізуе сабой веды, асвету", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Людзі па-ранейшаму цікавяцца кнігамі ў папяровым варыянце, адзначыў намеснік міністра. Напрыклад, сёння ў магазіне дзеці не проста прыглядаліся да літаратуры па паліцах, яны шукалі канкрэтную кнігу.

Ігар Бузоўскі таксама акцэнтаваў увагу на важнасці сённяшняй падзеі для жыхароў мікрараёна Білева - маладога, які стаў на шлях развіцця. "Тут пражываюць шмат сем'яў з дзецьмі. З улікам гэтага вялося і напаўненне літаратурай магазіна, таму, упэўнены, яны будуць рады з'яўленню гэтага аб'екта", - дадаў намеснік міністра.

Кніжны магазін "Прамень", дзявяты ў Віцебску і 108-ы аб'ект сеткі ААТ "Белкніга" ў Беларусі, размешчаны па адрасе: пр. Маскоўскі, д. 105. На 111 кв.м прадстаўлены шырокі асартымент навукова-папулярнай літаратуры і спадарожных тавараў. У цырымоніі адкрыцця магазіна прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама, ААТ "Белкніга", буйнейшых выдавецтваў Беларусі, жыхары раёна. Першаму пакупніку Ігар Бузоўскі ўрачыста ўручыў кнігу Янкі Купалы "А хто там ідзе" на мовах свету", якая атрымала Гран-пры міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД у 2018 годзе.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі