Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 кастрычніка 2016, 18:05
Міхаіл Мясніковіч

Беларускай эканоміцы трэба ісці па шляху развіцця біятэхналогій

Міхаіл Мясніковіч
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Беларускай эканоміцы трэба ісці па шляху развіцця біятэхналогій. Гэта адзначыў у гутарцы з журналістамі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, які 19 кастрычніка прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды адкрыцця навукова-даследчага цэнтра фармпрадпрыемства СТАА "Націвіта" ў Бешанковічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч пахваліў кіраўніцтва прадпрыемства. "Завод яшчэ не ўвялі ў эксплуатацыю, а шэраг прэпаратаў ужо зарэгістраваны і рэалізуюцца на беларускім рынку. Працэс запушчаны. Будуць новыя магутнасці, з'явяцца новыя прэпараты, у першую чаргу з лінейкі імпартазамяшчэння, - сказаў спікер. - Пералік выпускаемай прадукцыі будзе істотна пашырацца, бо тут не толькі хімічны сінтэз, але і біятэхналогіі. Гэта ў цэлым добры напрамак для беларускай эканомікі. Калі пры невысокай энерга- і матэрыялаёмістасці маем вялікую ўдзельную вагу дабаўленай вартасці за кошт інтэлектуальнага ўкладу".

Цяпер айчынныя лякарствы складаюць 52-53 працэнты ад агульнага аб'ёму рэалізацыі на ўнутраным рынку. "Дзякуючы такім партнёрскім прадпрыемствам гэта ўдзельная вага будзе значна павялічана. Тут трэба, каб было правільнае разуменне - у вытворчасці лякарстваў няма неабходнасці ўсё рабіць самім. Нам трэба рабіць высакакласную прадукцыю, якая ідзе і на ўнутраны рынак, і з'яўляецца прадметам экспарту", - сказаў спікер.

Ён падкрэсліў, што імпартазамяшчэннем трэба займацца вельмі сур'ёзна. "Вырабляючы пэўныя лекавыя прэпараты, няхай нават не па поўным тэхналагічным цыкле, а на базе вядомых субстанцый, на рынку з'яўляецца беларускі канкурэнт, існаванне якога сур'ёзна ўплывае на цэны на лякарствы. Замежныя партнёры бачаць, што яны не могуць праз манаполію цэн дамінаваць на беларускім рынку і вымушаны ісці на зніжэнне. Такім чынам, гэта яшчэ і сацыяльная палітыка. Пытанне імпартазамяшчэння вельмі актуальна", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Прадаўжаючы тэму імпартазамяшчэння, старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што адносіцца да гэтага пытання крыху стрымана. "Не ўсё мы можам рабіць, ды і не трэба імкнуцца на ўсе 100 працэнтаў закрываць унутраную патрэбнасць. Нам трэба вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю, прадаўшы на знешніх рынках частку з якой, можна прыкупіць тое, што не робіцца ў сябе", - перакананы Міхаіл Мясніковіч.

Фармкампанія "Націвіта" - завод па вытворчасці прэпаратаў для лячэння злаякасных пухлін, а таксама шэрага аутаімунных і цяжкіх інфекцыйных захворванняў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі