Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
12 студзеня 2017, 13:52
Андрэй Шведаў

Беларусь з'яўляецца адной з апорных краін СНД у пашырэнні інтэграцыйных працэсаў

Андрэй Шведаў

Беларусь - адна з апорных краін СНД у справе пашырэння інтэграцыйных працэсаў. Такое меркаванне журналістам 12 студзеня выказаў пастаянны прадстаўнік Расіі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Шведаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Шведаў падкрэсліў, што беларускі бок удзяляе вялікую ўвагу рабоце СНД. "Беларусь з'яўляецца адной з апорных краін Садружнасці ў справе пашырэння нашых інтэграцыйных працэсаў", - адзначыў пастаянны прадстаўнік.

Ён звярнуў увагу, што на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці прысутнічае міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. "Расцэньваю гэта перш за ўсё як сведчанне вялікай увагі з боку беларускага кіраўніцтва да Садружнасці і да той работы, якую яна праводзіць", - сказаў Андрэй Шведаў. Ён дадаў, што савету важна пачуць меркаванне і ацэнкі кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства адносна работы СНД і задач, якія перад ёй стаяць.

Пасяджэнне пастаянных прадстаўнікоў СНД - першае ў гэтым годзе. Абмяркоўваюцца перспектывы дагаворна-прававой базы СНД у 2017 годзе, дзейнасць Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі дзяржаў СНД па фарміраванні агульнай адукацыйнай прасторы Садружнасці. Акрамя таго, пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі павінны зацвердзіць план работы на бягучы год.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі