Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 кастрычніка 2016, 10:32
Санака Самарасінха

Беларусь шмат зрабіла для дасягнення Мэт устойлівага развіцця

Санака Самарасінха
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі

Беларусь ужо шмат зрабіла для дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР). Такое меркаванне выказаў журналістам пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Санака Самарасінха падкрэсліў, што ў краіне рэалізуецца Рамачная праграма ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў Мэтах развіцця на 2016-2020 гады. Гэта праграма мае чатыры асноўныя напрамкі - экалогія, эканоміка, эфектыўнае кіраванне і адукацыя. "У Беларусі рэалізуецца шмат значных праектаў і ініцыятыў ААН. Адзін з праектаў сфакусіраваны на аказанні паслуг насельніцтву, нацэлены на паляпшэнне якасці сацпаслуг. Другі вялікі праект уключае комплекс мерапрыемстваў па ўмацаванні здароўя насельніцтва. ПРААН таксама акажа садзейнічанне Беларусі ў выкананні Канвенцыі па правах інвалідаў", - сказаў Санака Самарасінха.

Ён падкрэсліў, што новая кампанія "Інклюзіўная Беларусь" будзе пазітыўна ўспрынята ў грамадстве ў цэлым і кожным канкрэтным чалавекам паасобку. "У любога чалавека ёсць мара, кожнаму ёсць што прапанаваць іншым, кожны дастойны павагі. Ад развіцця інклюзіўнага грамадства выйграюць усе", - упэўнены Санака Самарасінха.

Як паведамлялася, 24 кастрычніка ў Лошыцкім парку ў Мінску адбылася цырымонія пасадкі дрэва ў гонар 71-й гадавіны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і старту кампаніі "Інклюзіўная Беларусь". Мерапрыемствы прайшлі з удзелам прадстаўнікоў агенцтваў ААН, міністэрстваў замежных спраў, аховы здароўя, адукацыі, унутраных спраў, Мінгарвыканкама, дыпламатычнага корпуса і грамадскасці.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі