Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 кастрычніка 2018, 16:41
Алена Сімакова

Бацькоў трэба актыўней навучаць перадавым метадам выхавання дзяцей

Алена Сімакова
Галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі

Навучанню бацькоў сучасным метадам педагогікі, інструментам выхавання дзяцей неабходна ўдзяляць больш увагі. Такое меркаванне выказала 9 кастрычніка галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алена Сімакова на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня маці (14 кастрычніка), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінна быць больш актыўнае навучанне бацькоў выхаванню дзяцей. Для гэтага ёсць усе магчымасці. Пры тэрытарыяльных цэнтрах сацабслугоўвання насельніцтва працуюць клубы, якія навучаюць па праграме "Паспяховае бацькоўства", "Бацькоўскія ўніверсітэты". Педагогіка і тэорыя выхавання пайшлі так далёка, што можна прымяняць розныя меры пакарання без прымянення насілля, у тым ліку фізічнага. Сям'я павінна да гэтага імкнуцца", - упэўнена Алена Сімакова.

Яна падкрэсліла галоўную мэту такой работы - "у сям'і не павінны стварацца сітуацыі, якія пагражаюць жыццю дзіцяці". І гэта таксама павінна быць улічана ў законапраекце аб процідзеянні дамашняму насіллю, які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс. "Гэта пакуль толькі канцэпцыя закона ў агульных рысах. У асноўным ён накіраваны на барацьбу з насіллем у сям'і. Са свайго боку адзначу, што ў адносінах да дзяцей у гэтым пытанні ёсць тонкая грань. Як распазнаць, гэта насілле або выхаваўчыя прыёмы? Тут трэба правільна падысці да пытання", - склала Алена Сімакова.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі