Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 жніўня 2016, 14:12
Давід Ротман

Актыўнасць выбаршчыкаў на выбарах чакаецца даволі высокая

Давід Ротман
Дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ

Актыўнасць выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання чакаецца даволі высокай. Аб гэтым сёння паведаміў дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ Давід Ротман у эфіры праграмы "Актуальны мікрафон" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае БЕЛТА.

Давід Ротман расказаў аб выніках перадвыбарных замераў, якія правёў узначалены ім цэнтр. "Мы чакаем, што актыўнасць выбаршчыкаў будзе не меншая, чым на ўсіх мінулых парламенцкіх выбарах, можа быць, крыху ніжэйшая, чым на апошніх прэзідэнцкіх. Але гэта будзе даволі высокая актыўнасць", - адзначыў ён.

Дырэктар цэнтра дадаў, што даныя сацыялагічных апытанняў паказваюць колькасць выбаршчыкаў, якія хацелі б атрымаць як мага больш інфармацыі аб кандыдатах. На яе падставе грамадзяне маюць намер вырашаць, як яны будуць галасаваць.

Цяпер у Беларусі прадаўжаецца перадвыбарная агітацыя, яна прадоўжыцца да 10 верасня. На месцы ў парламенце цяпер прэтэндуюць 504 кандыдаты. Выбары назначаны на 11 верасня.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі