Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 верасня 2018, 16:55
Валерый Малашка

Адкрыццё ў раёнах міжрэгіянальных медцэнтраў дае магчымасць палепшыць якасць паслуг насельніцтву

Валерый Малашка
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Адкрыццё ў раёнах міжрэгіянальных медцэнтраў дае магчымасць палепшыць якасць паслуг насельніцтву. Такое меркаванне 28 верасня журналістам выказаў міністр аховы здароўя Валерый Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валерый Малашка прыняў удзел у адкрыцці новага лячэбнага корпуса Ваўкавыскай ЦРБ. У чатырохпавярховым будынку размясціліся аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, хірургіі, неўралогіі, кардыялогіі, а таксама траўматалагічнае і тэрапеўтычнае аддзяленні, чатыры аперацыйныя блокі.

"Міністэрства аховы здароўя бачыць сваёй мэтай развіццё ў раёнах міжрэгіянальных цэнтраў. Гэта магчымасць канцэнтраваць высокатэхналагічнае абсталяванне, прафесійныя кадры, тым самым аказваць якасную дапамогу найбольшай колькасці насельніцтва. Гэта мэтазгодна эканамічна, важна і для саміх людзей, якія атрымліваюць дапамогу побач з месцам жыхарства", - адзначыў Валерый Малашка. Ён падкрэсліў, што адкрыццё новага лячэбнага корпуса Ваўкавыскай ЦРБ - чарговы крок у гэтым напрамку. Спецыялізаваную дапамогу тут будуць аказваць жыхарам як Ваўкавыскага, так і бліжэйшых раёнаў.

"Такія аб'екты ёсць у кожнай вобласці. У першую чаргу работы вядуцца там, дзе неабходна павелічэнне аб'ёмаў аказання медыцынскай дапамогі, а таксама там, дзе мы абавязаны палепшыць умовы знаходжання пацыентаў", - адзначыў міністр. Таксама актыўна вядзецца перааснашчэнне міжрэгіянальных цэнтраў. Ёсць шэраг захворванняў, пры якіх неабходна аказаць высокатэхналагічную дапамогу за кароткі прамежак часу: абсталяванне для гэтага будзе з'яўляцца і ў такіх медцэнтрах у раёнах.

"Міністэрства праводзіць палітыку адкрытых устаноў аховы здароўя. Мы чуем крытыку. Важна, што ў Ваўкавыскай бальніцы пачалі актыўна перастройваць і пярвічнае звяно, фарміраваць на яго базе інстытут урача агульнай практыкі. Гэта ўкараненне фактычна новай ідэалогіі аказання меддапамогі, назірання ў першую чаргу за здаровым пацыентам. Для медработніка ствараюцца ўсе ўмовы", - расказаў Валерый Малашка. Уводзіцца памочнік урача, змяняецца колькасць насельніцтва на ўчастку, што дае магчымасць удзяліць больш увагі пацыентам, зрабіць лячэнне і назіранне больш эфектыўным. Міністр аховы здароўя падкрэсліў, што ў гэтым напрамку Ваўкавыская ЦРБ стала наватарам у рэгіёне.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі