Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
19 кастрычніка 2017, 17:23

МЕРКАВАННЕ: Конкурс нацыянальнага кіно ператвараецца ў дастойную канкурэнтную праграму "Лістапада"

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс нацыянальнага кіно ператвараецца ў дастойную канкурэнтную праграму "Лістапада". Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі дырэктар праграм ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", дырэктар конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" Ігар Сукманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Калі гэты конкурс задумваўся чатыры гады таму, нават у саміх арганізатараў было вялікае пытанне: ці атрымаецца сабраць дастойную праграму, адзначыў Ігар Сукманаў. Нацыянальны конкурс, які пачынаўся як творчая лабараторыя, пакрысе ператвараецца ў дастойную праграму, канкурэнтаздольную з іншымі праграмамі "Лістапада", з карцінамі, якія маюць фестывальную рэпутацыю. Конкурс дае магчымасць адкрыць імёны, у пэўнай ступені замацаваць добрую рэпутацыю за нацыянальным кінематографам.

На жаль, беларускае кіно сутыкаецца з вялікай колькасцю праблем, якія не даюць магчымасці яму ўваходзіць у вышэйшую лігу кіно, сказаў Ігар Сукманаў. Тым не менш, за чатыры гады існавання конкурс дэманструе эвалюцыю кіно і кінамовы. Пры складанні праграмы арганізатары імкнуцца паказаць максімальна поўна, што ўяўляе сабой беларускае кіно, каб гэта былі карціны, якія адлюстроўвалі "нерв" жыцця. "Мы хочам паказаць, што Беларусь адзіная не толькі лакальнай прасторай, і прадстаўляем беларускіх аўтараў, падрыхтаваных іншымі кінашколамі: Расіі, Чэхіі, Германіі, Польшчы. Гэта дае магчымасць параўноўваць, бачыць, як можна развівацца", - сказаў Ігар Сукманаў.

XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 3 па 10 лістапада пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць". Заснавальнікі "Лістапада" - Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў. Арганізатарам выступает Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі