Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
08 лютага 2016, 13:53

МЕРКАВАННЕ: Год культуры - падстава павысіць асабісты ўзровень незалежна ад сферы дзейнасці

8 лютага, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Год культуры - гэта падстава павысіць асабісты ўзровень незалежна ад сферы дзейнасці. Такое меркаванне 8 лютага выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў на аператыўнай нарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Далучыцца да мерапрыемстваў Года культуры павінен кожны кіраўнік, кожны калектыў. Неабходна прапагандаваць тэму гэтага года так, каб аб ёй пастаянна помнілі, бо яна датычыцца ўсіх. Размова не толькі аб творчых мерапрыемствах, канцэртах, выстаўках, хоць нам прадастаўляецца магчымасць даведацца больш аб гэтай старонцы жыцця. Гэта таксама падстава павысіць наш узровень эканамічнай культуры, земляробчай і экалагічнай, задумацца аб культуры харчавання, здаровага ладу жыцця, - лічыць губернатар. - Гэты год павінен стаць стымулам павысіць узровень культуры ва ўсіх сферах гаспадарання і свой асабісты ўзровень для кожнага".

Уладзімір Краўцоў заклікаў прадстаўнікоў усіх сфер прыняць удзел і ў творчай праграме года. Культурныя тэмы ў шырокім разуменні павінны актыўна асвятляцца ў СМІ, у сацыяльнай рэкламе.

На працягу года ў Гродзенскай вобласці плануецца правесці каля 300 маштабных культурных мерапрыемстваў абласнога і міжнароднага ўзроўню, у тым ліку фестывалі, канферэнцыі, выставачныя праекты, конкурсы, святы ў гонар знакамітых дзеячаў. У кожным раёне вобласці пройдуць тысячы творчых мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі