Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
21 лютага 2018, 19:46

МЕРКАВАННЕ: Беларусь будзе канкурэнтаздольная на агульным рынку электраэнергіі ў ЕАЭС

21 лютага, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе канкурэнтаздольная на агульным рынку электраэнергіі ў ЕАЭС. Такое меркаванне выказаў 21 лютага журналістам міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык на падагульняючай калегіі Мінэнерга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У беларускай энергасістэмы ёсць вельмі сур'ёзныя канкурэнтныя перавагі. Наша энергасістэма сёння больш эфектыўная, чым у іншых краінах Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, Беларусь прадаўжае прытрымлівацца пазіцыі, што агульны электраэнергетычны рынак у ЕАЭС паўнацэнна пачне працаваць толькі са стварэннем агульнага рынку газу. "Беларускі бок зацікаўлены, каб па часе гэтыя працэсы былі сінхранізаваны. Мы лічым, што без стварэння агульнага рынку газу забяспечыць поўнамаштабную работу агульнага электраэнергетычнага рынку на канкурэнтных умовах не ўяўляецца магчымым", - сказаў Уладзімір Патупчык.

Як раней паведамлялася, агульны электраэнергетычны рынак ЕАЭС павінен быць сфарміраваны да 1 ліпеня 2019 года, агульны рынак газу - да 1 студзеня 2025 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі