Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
27 мая 2016, 10:05

Лукашэнка азнаёміцца з развіццём прадпрыемстваў холдынга "Амкадор"

27 мая, Пінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. У Пінску кіраўнік дзяржавы наведае даччыную кампанію холдынга "Амкадор" - ЗАТ "Амкадор-Пінск", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб фінансава-эканамічным стане і рабоце холдынга "Амкадор" па пашырэнні вытворчых магутнасцей і асваенні вытворчасці сучаснай тэхнікі для дарожнай і будаўнічай галін. Прэзідэнт азнаёміцца з выстаўкай узораў найноўшай і перспектыўнай тэхнікі, выпускаемай на прадпрыемствах холдынгаў "Амкадор" і "Салеа".

Названыя холдынгі з'яўляюцца буйнейшымі ў Беларусі вытворцамі спецыяльнай тэхнікі і аўтакампанентаў шырокага профілю. Прадпрыемствы холдынгаў вырабляюць 90 мадэлей машын і абсталявання, а таксама больш за 2 тыс. розных відаў вырабаў для гідраўлічных сістэм мабільнай тэхнікі і станочнага абсталявання. У склад гэтых холдынгаў уваходзяць 17 прадпрыемстваў. Прадукцыя прадпрыемстваў пастаўляецца больш як у 40 краін свету.

ЗАТ "Амкадор-Пінск" - даччыная кампанія холдынга "Амкадор", якая спецыялізуецца на выпуску экскаватараў, пагрузчыкаў, дарожных каткоў і іншай тэхнікі. Яго доля ў аб'ёме вытворчасці холдынга - 13 працэнтаў (за 2010-2015 гады вырасла ў два разы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі