Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
10 верасня 2018, 12:41

ІНФАГРАФІКА: Міжнародны касмічны кангрэс

31-ы Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў пройдзе ў Мінску 9-15 верасня. У ім прымуць удзел больш за 80 касманаўтаў з 17 краін.

Тэма кангрэса - "Мы ствараем касмічную будучыню".

Афіцыйная цырымонія адкрыцця адбудзецца ў панядзелак, 10 верасня, у 11.00 у НВЦ "Белэкспа".

У праграме:

генеральная асамблея асацыяцыі,

тэхнічныя сесіі,

бізнес-сесіі,

экскурсіі і выстаўкі.

Серада, 12 верасня, аб'яўлена Днём супольнасці. Касманаўты сустрэнуцца з беларускімі школьнікамі і студэнтамі.

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае касманаўтаў з многіх краін, створана ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў. Міжнародны кангрэс АУКП штогод збірае касманаўтаў, а таксама прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў і нацыянальных касмічных агенцтваў.

Крыніца: НАН Беларусі.

Адрас інфаграфікі: http://blr.belta.by/infographica/view/mizhnarodny-kasmichny-kangres-7771/

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі