Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
30 чэрвеня 2017, 15:33

ІНФАГРАФІКА: Дэнамінацыя: адзін год з новымі грашамі

Правядзенне дэнамінацыі з 1 ліпеня 2016 года стала магчыма ў сувязі з макраэканамічнай стабілізацыяй, што праявілася ў выглядзе адчувальнага запаволення інфляцыі і збалансаванасці абменнага курса.

Эфекты дэнамінацыі:

абменны курс нацыянальнай валюты стабілізаваўся;

колькасць банкнотаў у абарачэнні скарацілася прыкладна ў 5 разоў;

знізіўся попыт на замежную валюту.

У абарачэнні знаходзіцца 114 млн банкнотаў узору 2009 года*:

62% - банкноты наміналамі Br10 і Br20;

каля 37% - наміналамі Br5 і Br50;

0,8% - наміналам Br100.

Банкноты буйных наміналаў у абарачэнні:

Br200 - каля 60 тыс. экзэмпляраў;

Br500 - каля 13 тыс.

Выяўленне падробленых банкнотаў:

ліпень-снежань 2016 года - 10 падробак (Br5 - 4, Br20 - 3, Br10 - 2, Br50 - 1);

I квартал 2017 года - 14 падробак (Br20 - 7, Br10 - 6, Br50 - 1).

Па выніках I квартала 2017 года ў Беларусі адзін падроблены банкнот сустракаецца на 8 млн сапраўдных. У міжнароднай практыцы крытычным з'яўляецца паказчык больш як 300 падробленых банкнотаў на мільён сапраўдных.

* На 1 чэрвеня 2017 года.

Крыніца: Нацбанк.

http://blr.belta.by/infographica/view/denaminatsyja-adzin-god-z-novymi-grashami-5426/

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі