Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

ІНФАГРАФІКА: Бязвізавы рэжым у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях

Стужка навiн 26.12.2017 | 17:27

Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прадаўжаецца да 10 дзён.

Бязвізавы ўезд у турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст" ажыццяўляецца ў аўтадарожных пунктах пропуску "Брэст" ("Цярэспаль"), "Дамачава" ("Славацічы"), "Пясчатка" ("Полаўцы"), пункце спрошчанага пропуску "Перароў" ("Белавежа"), чыгуначным пункце пропуску "Брэст" ("Цярэспаль"), пункце пропуску "Аэрапорт Брэст".

Бязвізавы ўезд у турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал" ажыццяўляецца ў аўтадарожных пунктах пропуску "Брузгі" ("Кузніца Беластоцкая"), "Прывалка" ("Райгардас"), пунктах спрошчанага пропуску "Лясная" ("Рудаўка"), "Прывалка" ("Швяндубрэ"), чыгуначным пункце пропуску "Гродна" ("Кузніца Беластоцкая"), пункце пропуску "Аэрапорт Гродна".

Прапанаваны парадак распаўсюджваецца на грамадзян з 77 краін.

Для бязвізавага наведвання турысту дастаткова прад'явіць дзеючы дакумент для выезду за мяжу і дакумент, які прадастаўляе права на індывідуальнае або групавое наведванне турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" або парка "Аўгустоўскі канал".

Крыніца: Указ Прэзідэнта Беларусі ад 26 снежня №462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян".

Адрас інфаграфікі: http://blr.belta.by/infographica/view/bjazvizavy-rezhym-u-brestskaj-i-grodzenskaj-ablastsjah-6389/

Версія для друку
Навіны рубрыкі Стужка навiн
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Шкала колеравых узроўняў небяспекі надвор'я Колеравая індыкацыя для папярэджання насельніцтва аб складаных умовах надвор'я і надзвычайных сітуацыях шырока выкарыстоўваецца ў свеце.