Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
19 студзеня 2018, 10:15

Грузія разглядае магчымасць адкрыцця ў Мінску нацыянальнага гандлёвага дома

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузія разглядае магчымасць адкрыцця ў Мінску нацыянальнага гандлёвага дома. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю па выніках сустрэчы міністра Уладзіміра Калтовіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Валерыем Кварацхелія.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі ў гандлёва-эканамічнай сферы, якія маюць узаемны інтарэс. Так, Валерый Кварацхелія абазначыў намер грузінскага боку разгледзець магчымасць адкрыцця ў Мінску нацыянальнага гандлёвага дома, які зможа прапанаваць жыхарам і гасцям сталіцы шырокі асартымент тавараў з Грузіі.

Уладзімір Калтовіч выказаў упэўненасць у далейшым плённым развіцці двухбаковых адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі