Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 чэрвеня 2018, 14:41

Забарона на наведванне лясоў

У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў у Гомельскай, Брэсцкай (за выключэннем Жабінкаўскага раёна), Гродзенскай (за выключэннем Слонімскага і Навагрудскага раёнаў), Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.*

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса зафіксавана больш за 240 выпадкаў лясных пажараў на агульнай плошчы 686,1 га.

Брэсцкая - 52 - 223,4 га;

Віцебская - 4 - 6,2 га;

Гомельская - 81 - 201,5 га

Гродзенская - 15 - 21,1 га;

Магілёўская - 23 - 40,1 га;

Мінская - 71 - на 193,8 га.

Дазваляецца: знаходзіцца ў лясных масівах толькі ў тых месцах, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў; распальванне агню ў мангалах або на спецыяльна абсталяваных (абкладзеных каменем) вогнішчах.

Забараняецца: уезд на ўсе лясныя дарогі**; самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы на ўездах у лес.

Штрафы: за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не прывяло да прычынення ўрону, - папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь; за распальванне агню ў забароненых месцах - папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь.

У 9 з 10 выпадкаў прычынай узнікнення пажару з'яўляецца антрапагенны фактар.

* Па стане на 5 чэрвеня 2018 года.

** За выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы.

Крыніца: прэс-служба Мінлясгаса Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі