Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 жніўня 2017, 12:21

Забарона на купанне

У Беларусi абмежавана купанне ў 17 зонах рэкрэацыi, забаронена - у 2 зонах.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана:

левабярэжжа ракі Прыпяць ад аўтамабільнага моста да рэчышча ракі Мерлявіцы ў Мазыры;

гарадскі пляж Нароўлі;

рака Нёман па вул. Школьнай аграгарадка Магільна Уздзенскага раёна;

Грабянёўскае возера ў Магілёве;

Вільчыцкае вадасховішча і пляж Дняпра ў в. Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Купанне дзяцей абмежавана:

зона адпачынку ў Мікашэвічах на скрыжаванні вуліц Паркавай і Азёрнай;

пляж "Каскад-2" Гомеля;

зоны адпачынку "Баравец", "Жадунька", "Прусіна", "Слабада" Касцюковіцкага раёна;

гарадскі пляж ракі Днепр у Шклове;

пляж ракі Днепр у Магілёве;

пляжы №6, 7, 8 вадасховішча "Дразды" ў Мінску.

Купанне забаронена:

рака Случ па вуліцы Сацыялістычнай у Слуцку;

вадасховішча "Рудня" Слуцкага раёна.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі