Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 ліпеня 2016, 12:20

Забарона на купанне

У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 23 зон адпачынку.

Месцы, дзе абмежавана купанне дзяцей і дарослых:

сажалка Боханава ў Лунінцы,

возера Камарына і Днепр у Рагачове,

левабярэжжа Прыпяці ад аўтамабільнага моста да рэчышча Мерлявіцы ў Мазыры,

сажалка ля вёскі Сухаўляны ў Гродзенскім раёне,

сажалка па праспекце Незалежнасці ў Слоніме,

вадасховішча Салігорскае ў Салігорску,

вадасховішча Руднянскае ў вёсцы Рудня Слуцкага раёна,

пляжы №2 Цнянскага вадасховішча і №2 вадасховішча Дразды ў Мінску,

Грабянёўскае возера і гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве,

возера Селішча ў Кіраўску,

Вільчыцкае вадасховішча і пляж на Дняпры ля вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Купанне дзяцей абмежавана на пляжах:

возера Мяднянскае Брэсцкага раёна,

"Каскад 1" і "Каскад 2" у Гомелі,

у лесапаркавых зонах урочышчаў Ласосна і Пышкі, на пляжы "Цэнтральны" ў Гродне,

на рацэ Случ Слуцкага раёна,

санаторыя "Шыннік" у Бабруйску.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі