Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 красавіка 2018, 12:36

Вынікі "Тыдня лесу - 2018"

"Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.

За сем дзён акцыі, з 14 па 21 красавіка, высаджана 25 693 399 дрэў.

Больш як 83 тыс. чалавек прынялі ўдзел у лесааднаўленні і навядзенні парадку.

У сярэднім на аднаго ўдзельніка акцыі прыпала больш за 300 пасаджаных дрэў.

Агульная плошча стварэння лясных культур склала 6774,9 га, што супастаўна з памерамі Наваполацка.

Асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі сталі хвоя і бяроза.

Акрамя пасадкі лесу грамадзяне ўдзельнічалі ў прыбіранні смецця і добраўпарадкаванні месцаў адпачынку. Так, да вясенне-летняга сезона быў падрыхтаваны 221 аб'ект.

Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі