Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
10 мая 2018, 15:15

Вынікі дзейнасці канцэрна "Белнафтахім" за I квартал 2018 года

Канцэрн "Белнафтахім" - адзін з буйнейшых прамысловых комплексаў Беларусі. Аб'ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспарціроўцы нафты, нафтапрадуктазабеспячэнні, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пусканаладачных арганізацый, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках. Вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі.

Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў I квартале:

Экспарт тавараў вырас на 46% да студзеня-сакавіка 2017 года.

Экспарт паслуг павялічыўся на 16,1%.

Паказчык па энергазберажэнні - мінус 4,5%.

Прамых замежных інвестыцый прыцягнута амаль $31,3 млн.

Выкарыстана арганізацыямі канцэрна Br357 млн інвестыцый у асноўны капітал (130,9% да I квартала 2017 года).

Здабыта 413 тыс. т нафты (100,7%).

Аб'ём перапрацоўкі нафты - 4,448 млн т (110,6%).

Рост вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах – на 42,3%.

Індэкс прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах у цэлым па канцэрне склаў 110,1%.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 красавіка 2018 года склалі 11,8% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

У стадыі будаўніцтва ў I квартале знаходзіліся 159 аб'ектаў, у тым ліку завершана будаўніцтва 48 аб'ектаў.

Рэалізуюцца значныя інвестыцыйныя праекты ААТ "Магілёўхімвалакно", ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "СветлагорскХімвалакно".

Крыніца: канцэрн "Белнафтахім".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі