Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 верасня 2017, 10:36

ВУП у Беларусі

Валавы ўнутраны прадукт у студзені - жніўні 2017 года склаў Br66,2 млрд (101,6% да 2016 года) і павялічыўся ў чатырох з шасці абласцей.

Уклад асноўных галін у ВУП:

сельская, лясная і рыбная гаспадарка - Br3 897,9 млн (+3,7%*);

горназдабываючая прамысловасць - Br519,9 млн (+3,6%);

апрацоўчая прамысловасць - Br14 052,4 млн (+6,6%);

забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам - Br2 868,2 млн (+5,3%);

водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, ліквідацыя забруджванняў - Br517,6 млн (-0,8%);

будаўніцтва - Br3 237,6 млн (-7,7%);

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў - Br6 599,1 млн (+1,8%);

транспартная, паштовая і кур'ерская дзейнасць, складзіраванне - Br3 816,5 млн (+5,4%);

чыстыя падаткі на прадукты - Br9 222,4 млн (+3%).

Дынаміка ВУП у рэгіянальным разрэзе:

Брэсцкая вобласць - 102,7%*,

Віцебская - 98,6%,

Гомельская - 101,3%,

Гродзенская - 101,1%,

Мінская - 106,7%,

Магілёўская - 98,9%,

Мінск - 101,9%.

* Да студзеня - жніўня 2016 года.

Крыніца: Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі