Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 верасня 2017, 13:38

Вучэнне "Захад-2017"

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" праходзіць 14-20 верасня. У манеўрах будзе задзейнічана 12,7 тыс. ваеннаслужачых, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі:

амаль 10,2 тыс. ваеннаслужачых,

370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў,

150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню,

больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Палігоны вучэнняў:

Лепельскі,

Барысаўскі,

Лосвіда,

Асіповіцкі,

Ружанскі,

Даманава,

участкі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае.

Актыўная фаза вучэнняў:

17 верасня - палігон Ружанскі - практычнае нанясенне авіяцыйнага ўдару з прымяненнем авіяцыі;

18 верасня - палігон Асіповіцкі - практычны розыгрыш вядзення бою па ўтрыманні абарончых рубяжоў;

19 верасня - палігон Даманава - нясенне баявога дзяжурства падраздзяленнямі проціпаветранай абароны.

Для назірання запрошаны прадстаўнікі ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Чырвонага Крыжа, а таксама ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.

Крыніца: Міністэрства абароны Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі