Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 кастрычніка 2017, 15:38

Вакцынацыя супраць грыпу

У 2017 годзе плануецца прышчапіць 40% насельніцтва (75% сярод груп рызыкі), у тым ліку:

за кошт мясцовых бюджэтаў і асабістых сродкаў грамадзян - 19%,

уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый - 8%,

рэспубліканскага бюджэту - 13%.

Каму паказана прышчэпка:

дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў,

дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі,

асобы з імунасупрэсіяй,

людзі старэйшыя за 65 гадоў,

цяжарныя,

медыцынскія работнікі,

дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам,

работнікі абслугоўвання, устаноў адукацыі, гандлю і транспартных арганізацый.

Эфекты ад вакцынацыі ў 2016 годзе:

на грып маглі захварэць дадаткова больш за 144,8 тыс. чалавек,

папярэджана мінімум 17 тыс. выпадкаў шпіталізацыі для лячэння ўскладненняў,

на $1, укладзены ў вакцынацыю, сэканомлена $17,2,

захваральнасць прышчэпленых асоб была ў 14,3 раза ніжэйшая за захваральнасць непрышчэпленых.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі