Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 кастрычніка 2018, 12:32

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 10-12 кастрычніка ў Магілёве.

Галоўная падзея форуму - пленарнае пасяджэнне "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва".

Секцыі пройдуць па пяці асноўных напрамках:

- аграрная палітыка;

- уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў;

- лічбавая эканоміка;

- маладзёжная палітыка;

- міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.

Упершыню пройдзе Савет дзелавога супрацоўніцтва, дзе асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння і сумесныя праекты абмяркуюць кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.

Адбудзецца падпісанне больш як 70 дакументаў аб супрацоўніцтве - на міжурадавым, абласным і раённым узроўнях.

Плануецца падпісанне кантрактаў на суму не менш як $500 млн.

Усяго за час існавання форуму заключана камерцыйных кантрактаў і пагадненняў на суму каля $930 млн, у тым ліку:

па выніках III форуму - прыкладна на $300 млн;

па выніках IV форуму - больш за $400 млн.

У асноўных і спадарожных мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі чакаецца ўдзел амаль 2 тыс. чалавек.

Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі