Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 жніўня 2016, 15:27

У светлы час сутак - з блізкім святлом фар

Напярэдадні новага навучальнага года ДАІ Беларусі праводзіць агульнарэспубліканскую акцыю "Увага - дзеці!".

Згодна з пунктам 166.9 ПДР, у перыяд з 25 жніўня па 5 верасня вадзіцелі транспартных сродкаў абавязаны ў светлы час сутак рухацца з уключанымі дзённымі хадавымі агнямі або блізкім святлом фар.

За парушэнне гэтага пункта правіл прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу памерам да дзвюх базавых велічынь*.

Выкарыстанне фар блізкага святла ў дзённы час у нашых суседзяў:

Расія - на працягу года незалежна ад часу сутак і ўмоў бачнасці блізкае святло павінна быць уключана, штраф - Br15**;

Літва - на працягу года, штраф - да Br187,8;

Латвія - на працягу года, штраф - Br15,3;

Польшча - на працягу года, штраф - да Br101,6;

Украіна - з 1 кастрычніка па 1 мая за горадам, за парушэнне - штраф Br32,5.

* Цяпер базавая велічыня складае Br21.

** Тут і далей згодна з курсам НБ РБ на 23 жніўня 2016 года.

Крыніца: УДАІ МУС Беларусі, інфармацыя з адкрытых крыніц.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі