Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 студзеня 2016, 17:29

У Беларусі павышаны бюджэт пражытачнага мінімуму

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года ў разліку на месяц складае Br1 млн 591 тыс. 310 (з 1 лістапада 2015 года па 31 студзеня 2016 года БПМ складаў Br1 млн 567 тыс. 810).

Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

працаздольнага насельніцтва - Br1 млн 751 тыс. 560;

пенсіянераў - Br1 млн 213 тыс. 110;

студэнтаў - Br1 млн 539 тыс. 810;

дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br1 млн 10 тыс. 500;

дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br1 млн 415 тыс. 810;

дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br1 млн 741 тыс. 220.

Адпаведна з 1 лютага павялічваюцца:

мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі;

надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым; некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей,

іншыя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца з памеру БПМ.

Таксама з лютага павысіцца крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) грамадзян і сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Будзе праведзены пераразлік штомесячнай сацыяльнай дапамогі, што прадастаўляецца ў рамках ДАСД.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 студзеня 2016 года №4.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі