Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 чэрвеня 2017, 14:54

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва

ЦЕІ заснавана ў 1989 годзе як рэгіянальны форум для палітычнага, эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Краіны-ўдзельніцы:

Аўстрыя, Албанія, Беларусь, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія.

Беларусь у ЦЕІ:

1996 год - далучэнне да ініцыятывы;

2017 год - беларускае старшынства ў ЦЕІ;

"тытульная тэма" старшынства - пашырэнне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе (Promoting connectivity in a Wider Europe).

Місія ЦЕІ:

устойлівы ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і сацыяльнага патэнцыялу краін ЦЕІ, якія не з'яўляюцца членамі ЕС, кансалідацыя іх інстытуцыянальных і эканамічных паказчыкаў для далейшага збліжэння з ЕС.

У 2014-2015 гадах у Беларусі рэалізавана 6 праектаў ЦЕІ з агульным аб'ёмам фінансавання больш за 120 тыс. еўра ў сферах транспарту, турызму, культуры, адукацыі і навуковых даследаванняў. Беларусь таксама ўдзельнічае ў рэгіянальным праекце ЦЕІ па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу.

Крыніца: МЗС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі