Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка
Традыцыі святкавання Масленіцы

Традыцыі святкавання Масленіцы

09.02.2018 | 10:02

Масленіца - старажытнае славянскае свята, якое нагадвае карнавал. У народным календары няма канкрэтнай даты. Свята пачынаецца роўна за восем тыдняў да Вялікадня, у гэтым годзе 20 лютага, і працягваецца тыдзень.

Панядзелак - "Сустрэча". Адкрываюцца кірмашы. Рыхтуюцца месцы гулянняў. Робіцца лялька Масленіцы.

Аўторак - "Заігрыш". З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.

Серада - "Ласуха". Зяці ідуць да цешчы на бліны.

Чацвер - "Шырокі чацвярток". Пачынаецца шырокая масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, вяселяцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.

Пятніца - "Цешчыны адвячоркі". Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.

Субота - "Залоўкіны вячоркі". Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і абдорваюць іх падарункамі.

Нядзеля - "Провады". Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з заходам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята папрасіць прабачэння адзін у аднаго.

Рэцэпт прэсных бліноў на Масленіцу:

Вазьміце 2 яйкі, дробку солі і добра перамяшайце.

Усыпце палову шклянкі мукі, дабаўце алей і размяшайце.

Затым разбаўце цеста малаком да кансістэнцыі вадкай смятаны.

На патэльню з алеем вылейце цеста. Калі ў бліна пачнуць запякацца беражкі, падчапіце яго лапаткай і перавярніце.

Кожны гатовы блін можна змазваць сметанковым маслам

Топ-навіны

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Так пачыналася фотахроніка БЕЛТА
Качанава пры выбары дэпутата ў Мінгарсавет ацэньвала дзелавыя якасці кандыдатаў
Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк заняў 22-е месца на алімпійскай дыстанцыі 500 м
Да 13 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 20 лютага
Канадскія фігурысты ўстанавілі сусветны рэкорд у кароткай праграме ў танцах на лёдзе на АГ-2018
Беларускія акрабаты выйгралі дзве сярэбраныя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў Бельгіі
Нарвежцы перамаглі ў алімпійскіх камандных спаборніцтвах на вялікім трампліне
Дэпутаты павінны ведаць спадзяванні людзей і актыўна вырашаць праблемы выбаршчыкаў - Краўцоў
Міліцыя ў выхадныя праверыла выкананне правіл вадзіцелямі квадрацыклаў у Мінскім раёне
Лукашэнка патрабуе падвоіць зарплату настаўнікам у бліжэйшыя гады
Лукашэнка растлумачыў сваё рашэнне аб адстаўцы міністраў спорту і лясной гаспадаркі
Топ-100 прапаноў для інвестараў падрыхтавалі ў Беларусі
Аргкамітэт абмеркаваў цырымонію адкрыцця Еўрагульняў-2019
Лукашэнка вызваліў ад пасад Амельяновіча і Шамко за непрыняцце належных антыкарупцыйных мер
Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 10,5 працэнта гадавых
Комплексная праверка на БелАЭС не выявіла ўплываючых на бяспеку парушэнняў
Пасля гібелі салдата ў Печах правераны іншыя часці - узбуджана 48 крымінальных спраў
Ахвярамі стральбы ў школе ў Фларыдзе сталі 17 чалавек
Людзі працы сталі героямі праекта БЕЛТА "Сэрцам адданыя роднай зямлі"
Беларускія адвакаты растлумачаць на месцах асноўныя навацыі дэкрэта нумар 7