Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 мая 2018, 12:58

"ТІБО-2018"

XXV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2018" праходзіць з 14 па 18 мая ў Мінску.

Форум "ТІБО" праводзіцца з 1994 года і з'яўляецца адным з буйнейшых у краінах СНД і Балтыі. Яго ўдзельнікі - вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі ІКТ-паслуг.

У 2018 годзе прымуць удзел больш за 100 кампаній з 15 краін свету (Беларусь, Азербайджан, Вялікабрытанія, ЗША, КНР, Японія і інш).

У рамках выстаўкі пройдзе першы Еўразійскі лічбавы форум.

Цэнтральная экспазіцыя - стэнд "IT-краіна Беларусь". IT-патэнцыял краіны будзе прадстаўлены вядучымі рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій. Прадэманструюць інтэрактыўныя сэнсарныя LED-панэлі Newline, лічбавыя адукацыйныя рашэнні, Teslasuit - касцюм віртуальнай рэальнасці і інш.

Беларусь займае 32-ю пазіцыю ў рэйтынгу па ўзроўні развіцця ІКТ, 21-ю пазіцыю па колькасці абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт.

Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі