Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 жніўня 2018, 15:38

Свабодныя эканамічныя зоны

Свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗ) створаны з мэтай стымулявання вытворчасцей, заснаваных на новых і перадавых тэхналогіях, павелічэння колькасці рабочых месцаў і аб'ёму экспарту.

У СЭЗ Беларусі зарэгістравана 409 арганізацый*, у якіх працуюць больш як 121 тыс. чалавек (3,5% ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў па рэспубліцы).

У Беларусі функцыянуюць шэсць СЭЗ*:

СЭЗ "Брэст" (1996) - 75 рэзідэнтаў, 21 260 работнікаў**,

СЭЗ "Гомель-Ратон" (1998) - 75 рэзідэнтаў, 26 717 работнікаў,

СЭЗ "Мінск" (1998) - 117 рэзідэнтаў, 22 404 работнікі,

СЭЗ "Віцебск" (1999) - 38 рэзідэнтаў, 10 662 работнікі,

СЭЗ "Магілёў" (2002) - 36 рэзідэнтаў, 23 316 работнікаў,

СЭЗ "Гроднаінвест" (2002) - 68 рэзідэнтаў, 17 019 работнікаў.

Асноўныя віды дзейнасці рэзідэнтаў СЭЗ:

апрацоўчая прамысловасць,

гандаль,

дзейнасць у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю,

транспартная дзейнасць,

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць.

Доля рэзідэнтаў СЭЗ у асноўных макраэканамічных паказчыках Беларусі ў студзені-сакавіку 2018 года:

12,3% аб'ёму прамысловай вытворчасці,

8% інвестыцый у асноўны капітал,

14,9% экспарту тавараў.

* Прадстаўлены даныя на 1 красавіка 2018 года.

** Сярэдняспісачная колькасць.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі