Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 кастрычніка 2018, 15:12

Стратэгія развіцця прадпрымальніцтва да 2030 года

Савет Міністраў зацвердзіў Стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) "Беларусь - краіна паспяховага прадпрымальніцтва" на перыяд да 2030 года.

Дакумент накіраваны на паляпшэнне структуры эканомікі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, забеспячэнне занятасці і павелічэнне даходаў насельніцтва.

Рэалізацыя стратэгіі плануецца ў два этапы:

пераходны этап - 2018-2020 гады (удасканаленне інстытуцыянальнай базы і інфраструктуры);

асноўны этап - 2021-2030 гады (стварэнне і функцыянаванне канкурэнтаздольнага і адаптыўнага прадпрымальніцкага сектара нацыянальнай эканомікі).

Галіновая структура арганізацый МСП:

27% - сфера вытворчасці,

73% - сфера паслуг.

Пераважныя віды дзейнасці (па колькасці арганізацый):

аптовы і рознічны гандаль,

рамонт аўтамабіляў і матацыклаў,

апрацоўчая прамысловасць,

транспартная дзейнасць,

складзіраванне,

паштовая і кур'ерская дзейнасць.

У выніку рэалізацыі стратэгіі долю суб'ектаў МСП у агульным аб'ёме валавой дабаўленай вартасці плануецца давесці да 2030 года да 50%.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 17 кастрычніка 2018 года №743.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі