Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 верасня 2018, 16:24

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").

ААТ "МІСОМ" вырабіла доследны ўзор снегагенератара СО-365.

Гэтыя ўзоры не ўступаюць па сваіх тэхнічных характарыстыках замежным аналагам, пры гэтым значна таннейшыя.

"Беларус МСУ-108" (ратрак):

Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) - 129 (176);

Скорасць руху, км/гадз - да 20;

Максімальны вугал пад'ёму, градусаў - 30;

Шырыня адвалу, мм - 3320;

Шырыня фрэзы, мм - 3200;

Арыенціровачны кошт, $ - 130 тыс. (замежныя аналагі - ад 160 тыс.).

"Беларус МСУ-622":

Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) - 46 (62,5);

Скорасць руху, км/гадз - да 36,6;

Максімальны вугал пад'ёму, градусаў - 7;

Шырыня адвалу, мм - 2500;

Шырыня фрэзы, мм - 2160;

Арыенціровачны кошт, $ - 31 тыс. (замежныя аналагі - ад 77 тыс.).

"Беларус МЛ-428":

Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) - 70 (95);

Габарытныя памеры адвалу, мм, шырыня/вышыня - 2500/720;

Вугал павароту адвалу ў абодва бакі, гр. - 30;

Габарытныя памеры стругальна-залівачнага агрэгата, мм (д/ш/в) - 1350/2200/2000;

Памеры нажа, мм - 14х125х1950;

Глыбіня стругання, мм - да 5;

Арыенціровачны кошт, $ - 32 тыс. (замежныя аналагі - ад 44,5 тыс.).

Снегагенератар СО-365:

Прадукцыйнасць па снегу, куб.м/гадз - да 64;

Агульная колькасць соплаў, штук - 265;

Расход вады, куб.м/гадз - 24;

Тэмпература пачатку крышталізацыі, градусаў (па Цэльсію) - 1,5;

Спажываемая магутнасць, кВт - 18;

Арыенціровачны кошт, $ - 20 тыс. (замежныя аналагі - ад 30 тыс.).

Доследныя ўзоры тэхнікі МТЗ могуць быць карысныя не толькі ў зімовы час, таму што агрэгатуюцца з камунальнымі і дарожна-будаўнічымі машынамі.

Крыніца: Міністэрства прамысловасці Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі