Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 лютага 2018, 16:03

Сярэднестатыстычны беларускі мужчына

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі ўдзельная вага мужчын застаецца нязменнай - 46,6%. На пачатак 2018 года колькасць мужчын у рэспубліцы склала 4422 тыс. чалавек.

Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі - гараджане, кожны пяты мужчына жыве ў Мінску.

Узровень занятасці мужчын у працаздольным узросце высокі - 80,4%.

Сярэдні ўзрост занятых мужчын складае 40,2 года. Кожны чацвёрты мужчына, заняты ў эканоміцы краіны, ва ўзросце 30-39 гадоў.

Пераважна мужчынскімі з'яўляюцца такія віды дзейнасці, як будаўніцтва, транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць, сельская гаспадарка, прамысловасць, інфармацыя і сувязь. Ні адна са сфер дзейнасці не абыходзіцца без мужчынскага ўдзелу.

У 2017 годзе ўзялі шлюб 66,2 тыс. мужчын. Ствараюць сем'і мужчыны пераважна ва ўзросце 20-29 гадоў. Пры гэтым упершыню стварылі сем'і 47 тыс. мужчын.

Кожны трэці мужчына, які заключыў шлюб, знаходзіўся ва ўзросце 25-29 гадоў, кожны чацвёрты - ва ўзросце 20-24 гадоў.

Сярэдні ўзрост заключэння першага шлюбу мужчынамі ў 2017 годзе склаў 27,9 года, паўторнага - 41,2 года.

Крыніца: Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі