Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
04 верасня 2017, 15:59

Штрафы за незаконнае паляванне

У выпадку незаконнай здабычы дзікай жывёлы браканьер, акрамя штрафу, кампенсуе шкоду, нанесеную прыродзе. Такі падыход прымяняецца як у Беларусі, так і ў краінах Балтыі. Таксама можна вылучыць некалькі асноўных парушэнняў, агульных для названых краін.

Паляванне, што ажыццяўляецца асобай, якая не мае спецыяльнага права:

Беларусь - штраф 201-502 еўра*,

Літва - 868-1737 еўра,

Латвія - 40-700 еўра,

Эстонія - да 1200 еўра.

Паляванне ў забароненых месцах, забаронены час, забароненымі прыладамі і спосабамі:

Беларусь - 201-502 еўра,

Літва - 579-1737 еўра,

Латвія - 40-700 еўра,

Эстонія - да 800 еўра.

Парушэнне патрабаванняў правіл бяспекі палявання:

Беларусь - да 401 еўра,

Літва - 28-86 еўра,

Латвія - 30-350 еўра,

Эстонія - да 800 еўра.

Самыя вялікія таксы кампенсавання шкоды для браканьераў прадугледжаны ў Літве. За забойства дзікага аленя або лася ў гэтай краіне давядзецца заплаціць больш як 5 тыс. еўра. У Беларусі такса кампенсавання шкоды за незаконную здабычу аленя або лася складае крыху больш як 3 тыс. еўра.

*Тут і далей штрафы пералічаны па курсе НБРБ на 4 верасня 2017 года.

Крыніца: Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі