Абітурыенты абавязаны прыбыць у пункт правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) не пазней чым за 30 мінут да яго пачатку.
Пры сабе неабходна мець:
запоўнены і зарэгістраваны пропуск на прадмет, па якім праводзіцца ЦТ;
дакумент, што засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на жыхарства, пасведчанне бежанца);
ручку (геліевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру.
Толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы можна карыстацца непраграмуемым калькулятарам, які не з'яўляецца сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі.
Калькулятар павінен мець:
выключна аднарадковы лічбавы дысплэй (які не дапускае адлюстравання графічнай інфармацыі);
дапушчальныя функцыі - складанне, адыманне, множанне, дзяленне, узвядзенне ў ступень, вылічэнне кораня.
Абітурыенту забараняецца:
праносіць, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне, любыя рэчы і дакументы, акрамя пералічаных вышэй.
Крыніца: Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.