Збіраючыся ў лес, выконвайце наступныя рэкамендацыі:
у пахмурнае надвор'е паход лепш адкласці;
па магчымасці не адпраўляйцеся ў лес паасобку;
паведаміце сваякам (знаёмым) аб маршруце і часе вяртання;
вывучыце асноўныя правілы арыентавання ў лесе;
апранайце зручнае, непрамакальнае адзенне і абутак;
вазьміце компас, тэлефон, ваду, лякарствы, нож, запалкі.
Перш чым пайсці глыбей у лес запомніце, з якога боку сонца:
калі сонца справа, то пры выхадзе ў тым жа напрамку - сонца павінна быць злева, дадаткова адхіліцеся ўлева на 15 градусаў за кожную гадзіну знаходжання ў лесе.
Калі вы заблудзілі ў лесе:
спыніцеся і супакойцеся; па магчымасці піце ваду;
шукайце лініі электраперадач, прасекі, сцяжынкі - калі знайшлі, ідзіце ўздоўж; ідзіце ўніз па цячэнню ракі, ручая;
прыслухоўвайцеся: шум трактара чутна за 3-4 км, брэх сабакі - за 2-3 км, поезд - за 10 км.
Не трэба выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець - займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу.
Крыніца: МНС Беларусі.