Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 красавіка 2017, 09:00

Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу

Каб пазбегнуць затораў і для зручнасці грамадзян 25 красавіка (Радаўніца) зменена арганізацыя пад'езду да Паўночных і Міханавіцкіх могілак.

Паўночныя могілкі

На ўчастку дарогі Н9031 Калодзішчы - Заслаўе, прылеглым да Паўночных могілак, з боку кальцавога перасячэння з дарогай Р58 Мінск - Калачы - Мядзел у напрамку скрыжавання з пад'ездам да вёскі Забалацце будзе арганізаваны аднабаковы рух з выдзяленнем паласы сустрэчнага напрамку для грамадскага транспарту. Транспартныя сродкі, якія будуць рухацца з боку развязкі МКАД у вёску Цна для ўезду на могілкі, будуць накіраваны ў аб'езд па дарогах Дубаўляны - Бараўляны - Каралёў Стан і Мінск - Калачы - Мядзел. Пад'езд да Паўночных могілак будзе ажыццяўляцца ў аднабаковым рэжыме з боку аўтадарогі Р58.

Могілкі Міханавічы

Пад'езд да могілак з боку Мінска будзе ажыццяўляцца па дарозе Новы Двор - Міханавічы - Пяцеўшчына цераз аграгарадок Міханавічы. Выезд з могілак будзе арганізаваны па дарозе Аўсееўка - Міханавічы і Смалявічы - Самахвалавічы - Негарэлае.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтааматараў па магчымасці скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту.

Крыніца: ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі