У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў.
Меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў:
на прагулку ў лес, парк надзявайце прылеглае да цела адзенне, зашпільвайце манжэты на рукавах;
запраўляйце верхняе адзенне ў штаны, а штаны - у шкарпэткі;
надзявайце галаўны ўбор або выкарыстоўвайце капюшон;
праз кожныя 1-2 гадзіны на прагулцы і пасля вяртання дамоў рабіце агляды адзення (у тым ліку складак, швоў, кішэней) і адкрытых участкаў цела;
карыстайцеся спецыяльнымі сродкамі хімічнай аховы ад кляшчоў (рэпелентамі);
размяшчайцеся на адпачынак на траве на сонечных, сухіх палянах не менш як за метр ад сцежкі і кустоў.
Калі клешч усё ж такі прысмактаўся:
1. Як мага хутчэй зніміце яго пры дапамозе пінцэта або коўзкай пятлі з моцнай ніткі, іншым спосабам.
2. Месца ўкусу апрацуйце 3-працэнтным перакісам вадароду, ёдам, зялёнкай або спіртавым растворам.
3. Абавязкова звярніцеся ў паліклініку па месцы жыхарства для назначэння прафілактычнага лячэння.
Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.