Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 красавіка 2017, 14:08

Самыя папулярныя музеі і тэатры Беларусі

У краіне функцыянуюць 156 музеяў, у якіх налічваецца 3,3 млн экспанатаў асноўнага фонду.

Часцей за ўсё наведваюць такія музеі:

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў мінулым годзе наведалі 559,6 тыс. чалавек;

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" - 423,3 тыс. чалавек;

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" - 412,4 тыс. чалавек.

Наведвальнасць беларускіх музеяў за апошнія дзесяць гадоў вырасла ў 1,7 раза і склала ў 2016 годзе 6,4 млн чалавек.

У Беларусі працуюць 28 прафесійных тэатраў. У іх рэпертуары 970 спектакляў, у тым ліку 244 - на беларускай мове. Толькі ў мінулым годзе гледачы ўбачылі 163 новыя пастаноўкі, з іх 50 - для дзяцей.

Найбольш папулярныя тэатры:

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета - 239,7 тыс. гледачоў;

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр - 137,6 тыс. гледачоў;

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага - 83 тыс. гледачоў.

Агульная колькасць гледачоў у 2016 годзе перасягнула 1,7 млн чалавек.

Крыніца: Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі