Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.
1. Загадзя прадумаць свае дзеянні, шляхі эвакуацыі, скласці спіс неабходных рэчаў.
2. Тым, хто жыве ў шматкватэрных дамах неабходна даведацца, ці ёсць запасныя выхады з будынка, дзе яны знаходзяцца і як адкрываюцца.
3. Заўсёды трымаць у зоне доступу патрэбныя рэчы: тэлефон, акуляры, ключы ад кватэры, лякарствы, без якіх нельга абысціся.
4. Не загрувашчваць лесвічныя клеткі і трымаць адкрытым доступ да пажарных лесвіц.
5. На пажары, калі ў калідоры моцнае задымленне, трэба ацаніць сітуацыю, ці можна паспяхова пакінуць будынак, ліфтам карыстацца нельга.
6. Калі ў калідоры вельмі шмат дыму, неабходна шчыльна зачыніць дзверы і выбрацца на балкон, паведаміць па тэлефоне 101 нумар сваёй кватэры і дзейнічаць па рэкамендацыях ратавальнікаў.
Акрамя пагрозы пажару важна ведаць і іншыя патэнцыяльныя крыніцы НС у раёне: ці ёсць побач хімічна небяспечныя аб'екты, вялікія рэкі, вадасховішчы, лясы, тарфянікі.
Крыніца: МНС.