Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 верасня 2018, 15:06

Развіццё арганізацый спажыўкааперацыі

Па стане на 1 верасня 2018 года ў спажывецкай кааперацыі функцыянуюць 264 юрыдычныя асобы і філіялы.

За студзень-жнівень:

сукупны аб'ём дзейнасці склаў Br2,3 млрд;

выраблена прадукцыі на Br223 млн;

экспартавана прадукцыі на $30 млн* (тэмп росту да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года - 110,9%).

Штомесячны аб'ём рознічнага тавараабароту - больш за Br170 млн (5,5% ад агульнага аб'ёму продажаў гандлёвымі арганізацыямі рэспублікі).

Доля тавараў айчыннай вытворчасці складае 93%.

У населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 200 чалавек дзейнічаюць 1,5 тыс. магазінаў. У вёсках, дзе пражывае менш за 100 чалавек, - больш за 600 магазінаў.

Дзейнічаюць 750 пунктаў па закупцы ў насельніцтва больш як 30 відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны.

За студзень-жнівень за здадзеную прадукцыю насельніцтву выплачана Br110 млн.

Закуплена:

агародніны - 22 тыс. т;

бульбы - 6 тыс. т;

садавіны - 35 тыс. т;

мёду - 64 т;

гарбарнай сыравіны - 1,8 тыс. шт.;

лому чорных металаў - 194 тыс. т;

лому каляровых металаў - 4 тыс. т;

макулатуры - 28 тыс. т;

другаснай палімернай сыравіны - 2 тыс. т;

шклабою - 19 тыс. т.

*Экспартныя пастаўкі ажыццяўляліся ў 15 краін свету і 46 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Крыніца: Белкаапсаюз

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі