Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 кастрычніка 2016, 12:33

Правілы паркоўкі аўтамабіля ў двары

У двары жылога дома дазволена паркоўка аўтамабіляў масай да 3,5 т.

Дзе ў двары нельга ставіць аўтамабіль:

на газонах і іншых участках з зялёнымі пасадкамі;

на праездах у дварах з боку, прылеглага да жылой забудовы;

у месцах, дзе транспартны сродак (ТС) створыць перашкоду для руху, работы спецтранспарту;

у дамах, дзе ёсць магазіны, бліжэй за 10 м ад службовых дзвярэй, праз якія праводзяцца пагрузачна-разгрузачныя работы, у тым ліку варот гаражоў;

на тратуарах, акрамя спецыяльна адведзеных месц, абазначаных дарожным знакам «Месца стаянкі».

Дапускаецца спыненне на тратуары ТС:

дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў,

гандлёвых і іншых арганізацый, размешчаных непасрэдна каля тратуараў,

аўтамабіляў з нахіленай белай паласой на борце.

Штраф за няправільную паркоўку - адна базавая велічыня - Br21.

Крыніца: ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі