Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 мая 2016, 10:33

Працоўны семестр - 2016

Больш за 114,3 тыс. юнакоў і дзяўчат было ахоплена рознымі формамі другаснай занятасці ў Беларусі ў 2015 годзе. У тым ліку 70,8 тыс. - у складзе студэнцкіх атрадаў.

Працавала моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў (тыс. чалавек):

2011 год - 32,9,

2012 год - 46,7,

2013 год - 59,0,

2014 год - 63,5,

2015 год - 70,8.

У 2016 годзе для працаўладкавання моладзі ўжо ўзгоднены 42,8 тыс. рабочых месц*.

Сферы дзейнасці:

будаўнічая,

вытворчая,

сельскагаспадарчая,

медыцынская,

педагагічная,

сэрвісная,

экалагічная.

Упершыню ў 2016 годзе плануецца сфарміраваць археалагічны атрад і атрады ратавальнікаў, якія сумесна з МНС і Міністэрствам лясной гаспадаркі будуць працаваць у лясах для процідзеяння пажаранебяспечным сітуацыям у летні перыяд.

Прадоўжыцца практыка прыцягнення ў атрады для часовага працаўладкавання непаўналетніх ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Так, у 2015 годзе ў Беларусі ў атрадах было задзейнічана каля 34 тыс. непаўналетніх.

* Па стану на 25 мая 2016 года.

Крыніца: ГА "БРСМ".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі