Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 жніўня 2016, 12:48

Прафілактыка атручэнняў грыбамі

У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 47 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпеў 51 чалавек.

Каб пазбегнуць атручэння грыбамі, спецыялісты рэкамендуюць звяртаць увагу на элементарныя правілы прафілактыкі:

збіраць толькі вядомыя грыбы (існуюць спецыяльныя даведнікі ядомых і ядавітых грыбоў);

нарыхтоўваць у запас толькі маладыя грыбы;

саліць, сушыць, марынаваць кожны від грыбоў асобна;

перад адварваннем старанна мыць грыбы ад часцінак пяску і глебы;

ваду пасля адварвання абавязкова зліваць.

Не рэкамендуецца:

збіраць або купляць на рынку перарослыя, вялыя, пашкоджаныя лічынкамі і цвіллю грыбы;

спрабаваць падазроныя грыбы на смак;

збіраць грыбы ўздоўж дарог;

адкладаць апрацоўку грыбоў, паколькі гэта прадукт скорапсавальны;

купляць на рынку грыбныя кансервы, герметычна закрытыя ў дамашніх умовах, а таксама сухія грыбы, грыбную ікру і розныя салаты з грыбамі.

Крыніца: ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі