Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 кастрычніка 2019, 10:13

Перапіс насельніцтва 2019

У Беларусі вызначаны парадак правядзення перапісу насельніцтва ў 2019 годзе

Перапіс будзе праводзіцца 27 дзён з 4 па 30 кастрычніка 2019 года*.

Перапісу падлягаюць:

грамадзяне Беларусі;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна або часова пражываюць/знаходзяцца ў краіне;

грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, але на дату перапісу часова знаходзіліся на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Грамадзяне, якія выехалі за межы краіны ў камандзіроўку, на работу, вучобу на тэрмін 1 год і больш, перапісу не падлягаюць.

Арганізацыя апытання рэспандэнтаў:

з 4 па 18 кастрычніка - рэспандэнт можа самастойна паведаміць інфармацыю аб сабе на стацыянарных участках або запоўніць перапісныя лісты ў сетцы Інтэрнэт;

з 19 па 20 кастрычніка - апытанне на стацыянарных участках і маніторынг запаўнення перапісных лістоў у сетцы Інтэрнэт;

з 21 па 30 кастрычніка - апытанне рэспандэнтаў па месцы жыхарства (знаходжання).

У ходзе апрацоўкі персанальныя даныя будуць абязлічаны.

Работа стацыянарных участкаў:

з 4 па 6 кастрычніка - з 9.00 да 21.00;

з 7 па 30 кастрычніка:

у г.Мінску - з 9.00 да 21.00;

у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і вялікіх сельскіх населеных пунктах - з 9.00 да 20.00;

у сельскіх населеных пунктах раёна - з 9.00 да 20.00.

Абход участкаў і апытанне рэспандэнтаў будзе ажыццяўляцца з 9.00 да 21.00.**

Перапісчык абавязаны:

перад пачаткам апытання прад'явіць рэспандэнту пасведчанне перапісчыка;

пры правядзенні апытання строга прытрымлівацца пераліку пытанняў, якія змешчаны ў перапісных лістах, дакладна перадаваць іх змест;

дакладна запісваць персанальныя даныя і не дапускаць іх скажэння;

па патрабаванні рэспандэнта знаёміць яго з запоўненым на яго перапісным лістом;

забяспечваць канфідэнцыяльнасць персанальных даных.

У час перапісу штодзень з 9.00 да 21.00 будзе працаваць адзіная тэлефонная даведачна-інфармацыйная служба для кансультавання рэспандэнтаў і перапісчыкаў.

Папярэднія падагульняючыя даныя перапісу будуць у свабодным доступе да 3 лютага 2020 года, асноўныя - будуць даступныя да 1 чэрвеня 2020 года.

* Далей - 2019 год.

** У сельскіх населеных пунктах загадчык перапіснога ўчастка мае права ўстанавіць больш ранні час завяршэння апытання.

Крыніца: пастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2018 г. №98 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі па арганізацыі і правядзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі