Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 ліпеня 2017, 16:28

Пажарнай службе Беларусі 164 гады

25 ліпеня 1853 года ў Мінску заснавана першая кадравая пажарная часць. У 1994 годзе з'явілася прафесійнае свята ратавальнікаў Беларусі - Дзень пажарнай службы, які штогод адзначаецца 25 ліпеня. Сёння ключавая роля ў рабоце ратавальнікаў адводзіцца прафілактыцы надзвычайных сітуацый.

Агульная колькасць пажараў:

2007 год - 9498,

2008 год - 8654,

2009 год - 9376,

2010 год - 8877,

2011 год - 8252,

2012 год - 7410,

2013 год - 6882,

2014 год - 6802,

2015 год - 6121,

2016 год - 5680,

2017 год - 2914*.

Гібель людзей:

2007 год - 1084,

2008 год - 1064,

2009 год - 1042,

2010 год - 1110,

2011 год - 1093,

2012 год - 927,

2013 год - 783,

2014 год - 737,

2015 год - 578,

2016 год - 538,

2017 год - 249*.

Гібель дзяцей:

2007 год - 27,

2008 год - 23,

2009 год - 32,

2010 год - 35,

2011 год - 17,

2012 год - 14,

2013 год - 20,

2014 год - 14,

2015 год - 12,

2016 год - 8,

2017 год - 3*.

З 2007 года колькасць ахвяр надзвычайных сітуацый зменшылася ў два разы. Дзіцячая смяротнасць знізілася больш як у 3 разы.

Па выніку 2016 года ратавальнікі МНС Беларусі рабілі ў сярэднім 72 выезды на ліквідацыю пажараў у суткі, уключаючы выхадныя і святы. За год было выратавана i эвакуiравана 3328 чалавек. Кожны дзень прадухілялася знішчэнне 10 пабудоў.

*Па стане на 20 ліпеня 2017 года.

Крыніца: МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі